Свята фразеалагізмаў, прыказак і прымавак

Создано: 01.11.2018

У пачатковай школе прайшло свята, на якім вучні  4 класау паказалі, як добра яны ведаюць беларускія прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы.

Беларуская мова ззяе самацветамі, лаканічнымі іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў – прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагізмамі. Яны дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць. Фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі, гэтыя згусткі жыццёвага вопыту народа, прадстаўлены ў вобразных правілах, парадах, павучаннях. Своеасаблівая жартаўлівасць, іранічнасць і гумарыстычнасць народных выслоўяў, сур'ёзныя павучанні, адкрытае праяўленне сімпатый і антыпатый – усё разам адлюстроўвае вялікае значэнне гэтых жамчужын народнага розуму, народнай славеснасці. На свяце панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм. Дзецям было цікава і весела.

Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская

Просмотров: 2696