Адзіны дзень беларускай мовы

Создано: 05.10.2018

Шануйце дзіва на планеце-
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не канала,
Каб не загінуў наш народ.
Алесь Ставер

На гэтым тыдні адзіны дзень роднай мовы пачаўся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Нікога не пакінулі ў баку матэрыялы стэнда “Мая беларуская мова”.

Перад вучнямі 7 і 9 класаў, удзельнікамі конкурса праектаў “Чытаем па-беларуску разам”, паўстала вельмі цікавая і цяжкая задача: зацікавіць сваёй любімай кнігай аднакласнікаў і вучняў малодшых класаў. Дзеці з задавальненнем імкнуліся расказаць пра сваю кнігу так, каб астатнім захацелася менавіта яе прачытаць, зацікавіць лёсам персанажаў ці асобай пісьменніка, паставіць такое цікавае пытанне, на якое проста неабходна знайці адказ, бо гэта таго каштуе. Малюнкі, чарцяжы, калажы, вершы, музычныя кампазіцыі, прэзентацыі, відэаролікі – уся гэтая шматлікасць ідэй была накіравана на тое, каб толькі здзівіць і зацікавіць сваёй любімай беларускай кнігай журы і астатніх удзельнікаў.

 

Не проста жыць,
Як набяжыць, --
А шчыра і сярдэчна.                                  

Такое жыццёвае крэда Васіля Васільевіча Карпечанкі. Пра жыццё і творчасць нашага земляка даведаліся слухачы вуснага часопіса “Пісьменнікі-землякі”. У час сустрэчы прагучалі вершы і гумарэскі, сатырычныя мініяцюры Васіля Васільевіча.

04.10.2018 г.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Прасаловіч

Просмотров: 1853