Памяці паэтаў-землякоў

Создано: 06.09.2018

Паэзія — пяшчота і надзея,
Паэзія — прадонне і абвал,
Узняць паэтаў да нябёс умее,
Каб часам кінуць іх на пікі скал
А. Грачанікаў

 

На гэтым тыдні адзіны беларускамоўны чацвер быў прысвечаны юбілею славутых землякоў: Сяргею Іванавічу Грахоўскаму і Анатолю Сямёнавічу Грачанікаву.

Вучні 10-11 класаў падрыхтавалі вусны часопіс “Люблю ўсе колеры жыцця”, у які ўвайшлі вершы, успаміны родных і сяброў пісьменнікаў і цікавыя факты з іх біяграфіі.

У бібліятэцы прайшла выстава ў гонар нашых славутых землякоў, а таксама можна было паўдзельнічаль ў конкурсе юных песняроў і прачытаць свае асабістыя творы.

06.09.2018г.                                                      

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1623