Гучы, родая мова

Создано: 20.04.2018

“Няма ў чалавека нікога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек,” – гэтыя словы Я. Коласа абралі сваім эпіграфам ўдзельнікі гульні-віктарыны “Беларусь – мая краіна”.

Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва каманд. На кожным з этапаў неабходна было прыняць удзел у конкурсах ці віктарыне, бліц-турніры. Напрыклад: конкурс “Намалюем цябе словам, дарагая Беларусь”, конкурс “Падумай і адкажы”, “Хто хутчэй?”.

Вельмі захапляльна прайшоў бліц-турнір “Хутчэй, грамацей”, у якім шасцікласнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, малявалі свій родны куточак сваю малую радзіму і нават разам спявалі. Васьмікласнікі прадэманстравалі творчыя здольнасці ў час напісання невялікіх пажаданняў сваёй краіне.

19.04.2018г.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1666