Конкурс выразнага чытання “Зіма – чараўніца сцюдзёная”

Создано: 22.02.2018

Родныя гукі...
З гукаў — родныя словы...
Са словаў — песні,
Казкі, паэмы, драмы,
Жыццё, Радзіма, Народ
Ніл Гілевіч

Зіма — гэта царства белай каралевы Зімы, ахоўніцы ледзяных вятроў і соннага зямнога свету. А сам снег — гэта з'ява фантастычная.  Канешне, кожны з нас бачыць у зімовай прыродзе нешта сваё, асаблівае, дарагое яму.

Пісьменнік жа – зусім іншы чалавек, мастак-жывапісец. Без фарбаў ці алоўка ён стварае словамі незвычайныя па прыгажосці пейзажы, вядзе аповед пра зіхаценне зімовага лесу ці адзінокую заснежаную ялінку, пра дзіўныя санкі-самакаты ці румяную дзяўчынку, якая бяжыць з канькамі на рэчку. Вось пра такую розную зіму расказалі ўдзельнікі конкурсу выразнага чытання “Зіма – чараўніца сцюдзёная”.

 

У кожнай казцы прысутнічае зло, бывае, што там трапляецца і дабро, у некаторых выпадках дабро перамагае. Казачнік ведае, што перамогамі дабра над злом нельга злоўжываць.

Казачнікі – васьмікласнікі з нашай школы менавіта так і стваралі свае невялічкія творы, тэматыка якіх была настолькі разнастайнай, што цяжка нават сабе ўявіць: казкі пра мову і настаўнікаў, пра літары і гукі, пра космас і яго дзіўных жыхароў, пра вампіраў і іншых пачвар, пра поры года, пра садавіну і гародніну і нават пра вандроўку па тлумачальным слоўніку.

Адзіны дзень роднай мовы ў нашай школе – гэта заўсёды цуд.

22.02.2018 г.

Просмотров: 2120