Конкурс выразнага чытання

Создано: 19.01.2018

14 студзеня споўнілася 125 год з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910 года. У 1914 у Вільні выдала свій дэбютны зборнік вершаў “Курганная кветка”. Аўтар зборнікаў вершаў, кніжак для дзяцей, п’ес “Кветка папараці” і “Сягонняшнія і даўнейшыя”. Песня на словы верша “Люблю” стала народнай.

Вучні 8 “В” класа падрыхтавалі конкурс выразнага чытання яе твораў. Таксама расказалі пра жыццёвы і творчы шлях, намалявалі ілюстрацыі да твораў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольская

 

{gallery}{/gallery}

Просмотров: 2189