Беларускі Новы год: абрады, прыметы, традыцыі

Создано: 14.12.2017

Чарговы “беларускамоўны чацвер” адбыўся 14 снежня 2017 года. У гэты дзень адбылося мерапрыемства для вучняў 2-4 класаў «Сустракаем Новы год»

Вучнi даведалiсь, што Новы год - першае свята ў каляндарным цыкле. Звычай адзначаць пачатак новага года ўпершыню з'явіўся ў Месапатаміі прыкладна 25 стагоддзяў таму. Сёння такая традыцыя існуе практычна ва ўсіх краінах свету. У розныя эпохі на тэрыторыі Беларусі змяняліся навагоднія абрады, рытуалы і персанажы. Па сённяшні дзень мы становімся сведкамі нараджэння яркіх і цікавых традыцый святкавання Новага года. У продкаў сучасных беларусаў пачатак новага года быў звязаны з днём веснавога раўнадзенства. Прыкладна з Х стагоддзя практычна па ўсёй Еўропе паступова замацавалася традыцыя пачынаць новае гадавы круг ад Калядаў. Доўгі час у розных рэгіёнах Беларусі Новы год святкавалі ў розны час. У 1699 годзе Пётр І выдаў указ, паводле якога пачаткам года сталі лічыць 1 студзеня. З пераносам каляндарнага пачатку года на зіму паступова сфарміравалася зімовае навагодняе свята. У беларусаў важнай часткай навагодняга свята была ўрачыстая абрадавая вячэра, якую кожная сям’я рыхтавала па прынцыпу "як новы год сустрэнеш, такім ён і будзе". Таму ставілі на стол 12 розных страў, кожная з іх сімвалізавала тую ці іншую пару года.. За 15 хвілін да заканчэння старога года ўся сям’я садзілася за святочны стол, каб аддзячыць мінулы год і разам з тым пакінуць у ім усе праблемы, беды, хваробы. У ХХ стагоддзі ў Беларусі, як і ў большасці еўрапейскіх краін, галоўным героем навагодніх свят стаў Дзед Мароз. Яго вобраз складваўся стагоддзямі, і кожны народ уносіў у яго штосьці сваё. На працягу ХХ стагоддзя навагоднія абрады і традыцыі прадаўжалі змяняцца.. Разам з Дзедам Марозам у госці да дзяцей і дарослых стала прыходзіць Снягурачка. У Дзеда Мароза ў Беларусі цяпер ёсць пастаяннае месца жыхарства. Яго казачная сядзіба размясцілася на плошчы 15 га сярод некранутых лясоў Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Святы праходзяць ва ўсіх раёнах рэспублікі. Яны - маленькае навагодняе цуда, якое дарослыя дораць дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям з малазабяспечаных сем’яў. Галоўнай падзеяй Новага года для многіх маленькіх беларусаў становіцца свята каля галоўнай ёлкі краіны, у якім прымае ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новы год - адзін з самых любімых народных свят. Яго з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці.

 

Просмотров: 2838