Урок у музеі этнаграфіі

Создано: 24.03.2019

Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае,
як пад небам бацькаўшчыны жыць?
В. Вітка

У рамках папулярызацыі роднай мовы ў чарговы раз прайшоў музейны ўрок для навучэнцаў нашай дзяржаўнай установы. Вучні 7 "Б” класа разам са сваім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведалі музей этнаграфіі

г. Магілёва. Музей змяшчае дзве экспазіцыі "Зямлі роднай кругавод” і "Магілёў губернскі”, дзе прадстаўлены быт, традыцыі і круг гадавых свят сялян Магілёўшчыны, а таксама быт гарадскога насельніцтва Магілёва ў 18-20 стагоддзях.

Экспазіцыя "Зямлі роднай кругавод” змяшчае прадметы інтэр’ера сялянства гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральнае Падняпроўе: этнічная гісторыя народа, які жыў на гэтай тэрыторыі, характар рассялення, гаспадарчыя заняткі і прылады працы, народная архітэктура, традыцыйны касцюм і ткацтва (ручнікі), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Пры дапамозе экскурсавода дзеці прыгадалі каляндарныя святы і іх атрыбуты, успомнілі тыя прыкметы і павер’і, якія звязаны з надыходам пэўнай пары года. Наведалі майстар-клас па ткацтве і змоглі выбраць падарунак для сябе і сваіх родных.

22.03.2019г.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1145