Нашчадкі памяць захаваюць
Любоў да Радзімы, да роднага краю, да яго гісторыі – менавіта гэтыя рысы былі вызначаны ўдзельнікамі конкурсу праектаў “Нашчадкі памяць захаваюць” як самыя галоўныя. Гэта рысы абаронцаў Айчыны. Конкурс адбыўся ў адзіны дзень беларускага маўлення 19 лістапада. Вучні 9 класаў разважалі над наступнымі праблемамі: хто такія нашчадкі, ці змогуць нашчадкі зберагчы памяць продкаў, ці варты іх сучаснікі, пакаленне Z, звання нашчадкаў, звання ахоўнікаў традыцый нашай Бацькаўшчыны.
Вучні 6 “В” класа прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Ой, рэчанька, рэчанька”. Выканаўцы, пераадольваючы хваляванне, імкнуліся праявіць увесь свой талент і артыстызм.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 1200