Віктарына “Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктываў”
11 мая 2023 сярод вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” была арганізавана віктарына “Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктываў”.
Хто не любіць гуляць у дэтэктываў? Разгадваць загадкі? Напэўна, усе любяць. Для таго, каб знайсці згубленае слова, дзецям неабходна было прачытаць загадку і разгадаць яе. Але не ўсё так проста! У загадках 22-23 літары і кожную трэба было знайсці ў словах, значэнне якіх было пададзена. Не ўсе літары былі разгаданыя, ды і загадкі не паддаліся без падказак. Аднак настрой ад гэтага не пагоршыўся, таму што дзеці пашырылі слоўнікавы запас, паспаборнічалі і выявілі пераможцаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рабава С.М.
Просмотров: 424