Я хаджу, закаханы ў твае краявiды…

Я хаджу, закаханы ў твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноў нясу табе ў споведзь i трывогi, i крыўды,
I надзеi, i ўцехi, i любоў, i грахi...
Ніл Гілевіч

                                                      

Ці проста стварыць словам малюнак прыроды? Ці здольныя вы адлюстраваць прыгожы краявід?  

11 лістапада дзесяцікласнікі паспрабавалі запэўніць членаў журы, што цяжка – гэта значыць,  магчыма.  Намаляваць карціну словам складана, але  трэба спрабаваць і вучыцца, каб атрымаць добры вынік, каб выказацца і праявіць сябе, бо нездарма народная мудрасць кажа: “Пад ляжачы камень вада не цячэ”.

Як цяжка расказаць пра любімы куток. Не проста пра любімы, а самы-самы любімы: “Мы з бабуляй у дзяцінстве гулялі вельмі часта па лесе, які побач з яе домам ў вёсцы. Ідзеш па сцежцы і адчуваеш шмат розных пахаў: грыбны пах, пах старой лістоты, мокрай травы – гэта ўвосень, а вясной вакол цябе зусім іншыя пахі…”. “Гляджу праз акно на свой сад… Дрэвы ўжо зусім голыя. Калі свеціць сонца, праз іх галіны імкнецца пралезці тонкі праменьчык. Ён лашчыць апошні ліст на галінцы яблыні, спаўзае на зямлю, каб сагрэць лістоту на доле. Дзьме ветрык – зрываецца апошні ліст. Дарэмна імкнуўся да яго праменьчык…”. “Неба … Якое ж ты прыгожае, неба. Колькі колераў ты ўвабрала ў сябе. Як можна быць такім прыгожым? Бываеш ты блакітным, шэрым, ружовым, чорным і са стрэламі маланкі, з пульхнымі белылі аблокамі. Але заўсёды, неба, ты рознае… “

Вось такія цудоўныя малюнкі прыроды атрымаліся ва ўдзельнікаў конкурсу “Я хаджу, закаханы ў твае краявiды…”. У гэтых радках адразу адчуваецца любоў да роднага кута, замілаванне  роднымі мясцінамі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1190