Беларускі Каляндар
I зноў дзень, калi размаўляем на роднай мове. У чацвер, 28 лістапада, для вучняў пачатковых класаў была наладжана пазнавальная гульня “Беларускі Каляндар”.
Удзельнікі спаборнічалі, выконваючы розныя заданні. Вучні вызначалі назвы месяцаў па прыкметах, апісвалі найважнейшыя народна-рэлігійныя святы, пералічвалі назвы знакаў задыяка па-беларуску і прыдумвалі жартаўлівы гараскоп для людзей свайго знака задыяка на тыдзень, знаёміліся са скорагаворкамі, якія склаў пісьменнік Васіль Жукаў, і самі прыдумвалі скорагаворкі па назвах месяцаў. Займальная гульня абудзіла цікавасць у дзяцей да пазнання беларускага календара.
Классный руководитель А.А.Красновская
Просмотров: 1595