Міжнародны дзень роднай мовы

Создано: 21.02.2022

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,
хто забыў сваю мову – ўсё згубіў”
У.Караткевіч

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй.У пачатковай школе  прайшла акцыя “НАПІШАМ ДЫКТОЎКУ РАЗАМ!” У акцыі прынялі ўдзел вучні розных узростаў.

Настаўнікі пачатковых класаў

Просмотров: 598