Свята “Хлеба”

Сёння ў нашай школе прайшло свята “Хлеба”, вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел. Вучань 9”Г” класа разам са сваёй маці спяклі сапраўдны каравай і вельмі прыгожа яго аформілі, а з 9”В” класа Манкевіч Ангеліна і Карабейнік Ілья выпеклі пірог падобны на кветку, Крывіцкі Мікіта прыгатаваў таксама бясквітны пірог. Увогуле шмат навучэнцаў прынялі ўдзел. 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Грахольская Святлана Анатольеўна і Рабава Святлана Мікалаеўна аформілі ў нацыянальным стылі, а таксама была праведзена гульня “Беларускія стравы”, вучні разгадвалі зададкі, чыталі прыказкі пра хлеб.

На абышлося і без віншаванняў з Днём абаронцаў Айчыны- пірог быў з надпісам.

Вучні правялі галасаванне і выбралі самы, на іх думку, прыгожа аформлены гатунак- гэта быў нумар 5.

Свята Хлеба прайшла добра і цікава.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 113