25-годдзе Канстытуцыі Беларусі

14 сакавіка ў пачатковай школе для вучняў 3-4 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Значэнне гэтага свята блізка і зразумела кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Канстытуцыя гарантуе кожнаму свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Вучні даведаліся аб асноўных вехах канстытуцыяналізму у Беларусі, аб галоўных характарыстыках нашай дзяржавы.

Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская

Просмотров: 1697