Лета прыгожа-квяцістае
Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Цягнуцца стройна шнуры каласістыя,
Пахне павабна трава над ракой.
Янка Купала
Доўгачаканае лета на парозе – самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!
Колькі цудоўных магчымасцей дарыць нам лета: паездка ў вёску ці на дачу, адпачынак з сябрамі, заняткі любімай справай, на якую не хапала часу ў навучальным годзе, падарожжы з бацькамі, наведванне кінатэатраў і выстаў, заняткі спортам, чытанне кніг і яшчэ шмат чаго можна зрабіць ў час цудоўных летніх канікул. Менавіта пра свае мары і спадзяванні, пра тое, якім будзе гэтае лета, распавядалі вучні ў сваіх літаратурных замалёўках “Лета прыгожа-квяцістае” ў адзіны дзень беларускага маўлення 19 мая.
Старонкі вуснага часопіса “Знаёмыя і незнаёмыя пісьменнікі” былі прысвечаны цікавым фактам з біяграфіі Уладзіміра Караткевіча.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 863