Мой любы горад на Дняпры
Стаіць так велічна, як волат,
Цудоўны горад на Дняпры,
З тых дзён далёкіх заснавання
Да нашай сонечнай пары.
У. Кавалёў
У рамках абласнога праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” 6 мая ў адзіны беларускамоўны чацвер для вучняў 9 класаў прайшла гульня-віктарына “Мой любы горад на Дняпры”. Віктарына складалася з наступных раздзелаў: “Гісторыя Магілёва”, “Сучасны горад”, “Магілёў і яго землякі”. Дзевяцікласнікі прадэманстравалі свае веды па гісторыі і культуры роднага горада, склалі экскурсійныя маршруты “Мой Магілёў”.
Хвілінка роднай мовы “Моўныя залацінкі” ў гэты чацвер была прысвечана тэме “Радзіма”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 1112