Гульню-падарожжа “Родная мова жывая, трапяткая”

У рамках акцыі “Мая зямля Прыдняпроўя” ў шосты школьны дзень вучні 6 “Г” і 8 “А” класа правялі гульню-падарожжа “Родная мова жывая, трапяткая”.

Над прасторай сінявокай Беларусі
Пралятаў з калыскай у дзюбе бусел.
Аглядаў лясы ён і палетак,
У калысцы нёс матулям дзетак.
Нас таксама ён прынёс на Беларусь,
Кожны з нас – патомны беларус.
Ведайце ўсе. Я ганаруся
Тым, што нарадзіўся ў Беларусі!

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі. Наша гульня-падарожжа дапоўніць вашы веды аб родным краі. Сёння мы пагаворым з вамі на роднай мове, як да гэтага заклікае Ігар Пракаповіч ў сваім вершы. І не проста пагаворым – мы будзем падарожнічаць. А для таго, каб падарожнічаць, зусім не абавязкова купляць білет, садзіцца на цягнік ці ў аўтобус. У падарожжа можна адправіцца і не выходзячы з гэтага пакоя, паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды. Гэта мы зараз і паспрабуем зрабіць.

 

Падчас падарожжа па краіне роднай мовы мы будзем рабіць прыпынкі. На кожным прыпынку гульцы выканваюць пэўнае заданне.

На першым прыпынаку, які называецца “Перакладчыкі”. Кожнай камандзе па чарзе я буду называць рускае слова ці словазлучэнне, якое патрэбна хутка перакласці на беларускую мову.

А другі прыпынак называецца  “Словаведы”. Я чытаю вам словы і даю тры варыянты іх значэнняў. Неабходна выбраць адзін правільны адказ і падняць адпаведную шыльдачку з літарай а, б ці в.

Трэці прыпынак “Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага”. Запрашаем  удзельнікаў ад кожнай каманды.Сядайце ў круг, размеркаваўшыся наступным чынам: чырвоны, жоўты, зялёны. Умовы: у гэтай скрынцы знаходзіцца будзільнік, які зазвініць праз тры хвіліны. За гэты час вы будзеце перадаваць падарунак адзін аднаму, але толькі пасля таго, як адкажаце на маё пытанне. Калі ў руках гульца зазвініць будзільнік, то яго каманда не атрымлівае ніякіх балаў.

Мы з вамі апынуліся на любімым чацвёртым прыпынку “Літаратурая крыжаванка”. Гэтае заданне на хуткасць. Таму, як толькі здагадваецеся, пра што ідзе гаворка, паднімаем руку, але не ўсе, а толькі капітан. Перш абмяркоўваем у камандзе, а потым даем камандную версію.

Апошні прыпынак “Адгадай мелодыю”. Зараз вы пачуеце песні розных беларускіх выканаўцаў. Ваша задача: назваць, хто выконвае гэту песню і як яна называецца.

Падвялі вынікі нашага падарожжа,павіншаваліпераможцаў.

Класны кіраўнік  6 “Г” класа Грахольская С.А.
Класны кіраўнік  8 “А” класа Рабава С.М.

Просмотров: 1092