Складзі новае
Гурток “ Жыві, роднае слова” працуе ў нашай школе ўжо не адзін год. Вучні 6-11 класаў падчас заняткаў дэманструюць свае паэтычныя здольнасці. Члены гуртка правялі конкурс “Складзі новае” сярод вучняў 8 – 10 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі падбіралі вершы розных аўтараў і складалі новыя творы, аб’ядноўваючы строфы ў адзіны твор. Вось адзін верш – вынік работы:
Родны край – край азёраў глыбокі
І чаромхавых белых завей,
Край бярозак і сосен высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
Чароўны ты, мой край, любой парою:
Ласкавым летам, сцюжнаю зімой,
Палоніш казачнай сваёй красою
І сэрца поўніш светлаю журбой.
Я. Жабко “ Ці то казка, ці то быль?
С. Каробкіна “ Чароўны ты, мой край…”
10. 02.2022
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Л. М.