Падарожжа кніжных скарбаў
25 мая ў беларускамоўны чацвер вучні 5 "Б" і "Г" класаў на казачным цягніку адправіліся ў "Падарожжа кніжных скарбаў". Разам заўсёды весялей вандраваць!
Дзеці ўспомнілі ўсе творы, якія вывучалі на працягу года, узнавілі матэрыял па тэорыі літаратуры, пазнавалі казкі па ілюстрацыях, адгадвалі загадкі з "чароўнага дрэва", расшыфроўвалі прыказкі і прымаўкі.
Такое мерапрыемства спрыяла развіццю цікавасці да вывучэння беларускай літаратуры, выхаванню лепшых маральных якасцей, паважлівага стаўлення да беларускай спадчыны.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры: Максіменка М.М.