Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду.

26 лістапада 2020 г. вучні 6 “Г” класа правялі літаратурны альманах "Абуджальнік нацыянальнай спадчыны", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Навучэнцы правялі завочную экскурсію  па жыццёвых шляхах пісьменніка, дзе было шмат розных падзей і вялікая творчая праца, у выніку якой Уладзімір Караткевіч зрабіўся  адной з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя і сапраўдным класікам  нашай літаратуры.

Терахаў Аляксей расказаў пра нашага земляка Мікалая Яцкова і яго  працу над песенным цыклам на вершы У.Караткевіча, і паказаў  падрыхтаваны да юбілею песеннік "Шляхі". Вучні праслухалі запіс песень у выкананні  М.Яцкова.

Дзяўчаткі 6 “Г” класа зрабілі выставу, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Завяршылася сустрэча праглядам телефільма "Быў. Ёсць. Буду".

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская Святлана Анатольеўна

 

Просмотров: 1364