Восень прайшла пералескамі…
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
У. Мароз
Цудоўныя восеньскія замалёўкі, невялічкія вершы, прыказкі і прыкметы пра восень знайшлі адлюстраванне ў работах удзельнікаў конкурсу міні-праектаў “Восень прайшла пералескамі”, які адбыўся ў адзіны дзень беларускага маўлення, 18 лістапада, у нашай школе для вучняў 5-6 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем распавядалі пра тое, якой яны бачаць гэтую цудоўную пару года. У намінацыі “Самы маляўнічы праект” пераможцамі сталі Котава Ксенія і Радчанка Марыя. Перамогу ў намінацыі “Самы змястоўны праект” атрымалі Хальчыцкая Марыя і Баранава Вераніка. Башарымава Ганна і Гербелева Дар’я сталі пераможцамі ў намінацыі “Самы крэатыўны праект”. Віншуем пераможцаў!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 1086