Тры радкі, тры хвіліны
4 верасня ў адзіны дзень беларускага маўлення для вучняў 6 “В” класа прайшла віктарына “Загадкі прыроды”. У час правядзення гэтай віктарыны хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат новага: які птах самы вялікі, якога колеру зоркі, якімі бываюць бярозы.
Для вучняў 9 класаў прйшоў конкурс “Тры радкі, тры хвіліны”. Вучні рыхтавалі творчыя работы на тэму: “Мова”. Асноўная ўмова конкурсу – на трох радках за тры хвіліны запісаць мініяцюру на прапанаваную тэму. Усе работы атрымаліся вельмі цікавымі, а галоўнае, ва ўсіх была нейкая разыначка.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 1214