Беларускія народныя гульні
19 снежня ў межах адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 1-2 класаў было праведзена мерапрыемства “Беларускія народныя гульні”. На гэтым занятку актыўна выкарыстоўваліся беларускія народныя гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, вершы, загадкі.Родная мова - гэта сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. Азнаямленне з гульнямі Беларусі дазваляе паказаць адметнасць нашай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы.
Классный руководитель А.А.Красновская
Просмотров: 1753