З любоўю да роднай краіны
Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Данута Бічэль-Загнетава
Пад такім эпіграфам ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” 22 лютага пачалася дэкада настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.
З самага ранку прайшла акцыя “Прызнаюся ў любові табе, Беларусь”, у якой прынялі актыўны ўдзел вучні, настаўнікі і адміністрацыя дзяржаўнай установы. Бацькоў таксама зацікавіла гэтае мерапрыемства, і яны з вялікім задавальненнем пакінулі свае пажаданні роднай краіне на чырвоных сардэчках.
Традыцыйна на першых уроках 1 і 2 змен прайшло выступленне лектарскіх груп, якія паведамілі пра гісторыю паходжання свята “Адзіны дзень роднай мовы”, якое адзначаецца 21 лютага
Карыдоры дзяржаўнай установы да пачатку дэкады былі ўпрыгожаны сценгазетамі на рускай і беларускай мовах. Вучні разам з настаўнікамі аформілі стэнды “Родная мова, любімая мова” і “Загадочное руское слово”.
У рамках дэкады прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2021г., інфармацыйныя заняткі “Дзеячы беларускай культуры”, “Мастакі Беларусі”.
Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай любай краіне, нікога не пакінулі раўнадушнымі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Наталля Леанідаўна
Просмотров: 1271