Новая зямля
Вядомая паэма Якуба Коласа “Новая зямля”, якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця, Бібліяй беларусаў, адзначае ў гэтым годзе свой 100-гадовы юбілей.
Таму ў рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры вучні 9 класа падрыхтавалі інсцэніроўку аднаго эпізода з раздзела “ Дарэктар”. У выступленні было прадэманстравана, якая вялікая ўвага адводзілася дамашняму навучанню і выхаванню дзяцей таго часу. Паэма дае адказы на многія жыццёвыя пытанні, вучыць узаемаадносінам паміж дарослымі і дзецьмі. Прайшло 100 гадоў, а праблема выхавання і навучання і сёння мае актуальнае значэнне.
Просмотров: 578