Павел Ільіч Прануза

23 сакавіка ў нашай школе прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. Вучаніцы 11 класа падрыхтавалі паведамленне пра Паўла Ільіча Пранузу . Пазнаёмілі з жыццём і творчасцю . Таксама расказалі, што Павел Ільіч прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і перамогу сустрэў у Берліне.Свой першы верш “Дзіця” надрукаваў у газеце «Бранскі фронт». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Многія яго паэтычныя творы прысвечаны гораду Нясвіжу, яго шматвяковай гісторыі і самабытнай культуры, праслаўленню ратнай і працоўнай славы ветэранаў вайны і працы.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А

Просмотров: 544