Надоўга ў сэрцы захаваю
Я хацеў бы асыпаць прасторы
Беларускіх маўклівых палёў
Зернем чыстым, як гэтыя зоры,
Самых лепшых і радасных слоў
П. Глебка
Асоба якога пісьменніка захапіла тваю ўвагу? Які лірычны твор прымусіў цябе адкласці свае справы? Які раман уразіў цябе? Што ты параіш прачытаць твайму малодшаму брату? Менавіта на гэтыя і іншыя пытанні шукалі грунтоўныя адказы вучні 9 і 11класаў, удзельнікі конкурсу прэзентацый творчасці любімага пісьменніка “Надоўга ў сэрцы захаваю”, які адбыўся ў нашай дзяржаўнай установе 18 сакавіка, у дзень адзінага беларускага маўлення.
Юныя канкурсанты прадэманстравалі шмат у чым агульнасць інтарэсаў і яскрава праілюстравалі свае творчы здольнасці і крэатыўны падыход у вырашэнні пастаўленай задачы. Пра асобы даўно вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў вучні змаглі расказаць зусім па-новаму. Атрымалася цудоўная экскурсія ў свет кнігі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 1109