Я адгадаю гэты верш з…
Вершы – гэта і ёсць пытанні, сабе, свету,
блізкім, далёкім аўтаркам і аўтарам...
А, можа, гэта ўсяго адно пытанне.
Юля Цімафеева
У гэты чацвер для вучняў 4-8 класаў прайшла літаратурная гульня “Я адгадаю гэты верш з…”. Вучні з вялікім хваляваннем імкнуліся выбраць намінацыю і кошт пытання, каб атрымаць найбольшы бал. Спаборнічаць са сваімі сябрамі заўсёды цяжка, барацьба была вельмі напружаная.
Вучні 9 -11 класаў паспрабавалі словамі намаляваць партрэт невядомага ім пісьменніка. Удзельнікі конкурсу “Малюем партрэт пісьменніка” аналізавалі вершы, суадносілі са сваім жыццёвым вопытам тыя пытанні, якія вырашаў і ставіў перад чатачом аўтар, і творча асэнсоўвалі, якая асоба можа стаяць за гэтымі паэтычнымі радкамі.
7.10.2021
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.
Просмотров: 961