Дзень роднай мовы

Создано: 23.02.2022

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. 

21 лютага прызнаны Днем роднай мовы. 

 У 2 "Е" класе прайшоў урок прысвечаны гэтаму дню. Вучні даведаліся як ўзнікла наша мова, успаміналі і запісвалі самыя любімыя словы,чыталі вершы на роднай мове, перакладалі словы. Вучні паўдзельнічалі у акцыі : "Напішам дыктоўку разам". 

 Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Класны кіраўнік 2 "Е" класа Стручынская Вераніка Уладзіміраўна.

Просмотров: 698