Беларусь – мая краіна
Штотыдзень ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” праходзяць беларускамоўныя чацвяргі. Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 25 лютага 2021 года. У гэты дзень прайшло мерапрыемства “Беларусь – мая краіна”. Падарожнічаць заўсёды весела і цікаўна. Асабліва, калі гэта падарожжа “Беларусь – мая краіна”. У гэтым упэўнены вучні 1 класаў, якія даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі роднай Беларусі, адкуль пайшлі словы “Радзіма” і “Бацькаўшчына”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, тлумачылі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.Старанна выконвалі розныя займальныя заданні. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!
Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская
Просмотров: 1195