Зімовае натхненне
16 снежня вучні 6-х класаў з натхненнем сустракалі казачных персанажаў. “ Зімовае натхненне” – такую назву атрымала невялічкае мерапрыемства, падчас якога зіма- чарадзейка натхніла навучэнцаў на паэтычныя здольнасці. Прапануем вашай увазе паэтычны вернісаж.
Зіма, зімачка, ты наша,
Не праспі ты свайго часу!
Я даўно цябе чакаю,
Ў ложку з думкай засынаю.
( Пухальскі Ілья)
Мы цябе ўсе сустракаем
І Калядкі адзначаем.
Так чакаем Новы год!
Рады ўсе- і нават кот.
( Шалястовіч Дарына)
Будзе стол святочны ў нас,
А напой – салодкі квас.
Песні, жарты, пляскі,
Будзем слухаць казкі.
( Пухальскі Ілья)
Едзе Дзед Мароз да нас
З посахам чароўным.
Усіх віншуем шчыра вас
З Новым, з Новым годам!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.М.Балуева
Просмотров: 968