Да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Создано: 07.02.2019

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі ў 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на  беларускім радыё (1934 – 1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936 – 1937). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, спачатку накіраваны ў армейскую франтавую газету «Знамя Саветаў», а ў 1943 – 1945 гг. – у Беларускім штабе партызанскага руху.

У 1945 – 1946 гг. –  на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1958 – 1967 гг. – начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Народны паэт Беларусі (1968). Заслужаны работнік культуры УССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Просмотров: 1009