Беларускамоўны чацвер

Ёсць у гісторыі нашай краіны старонкі, якія нельга забыць. Тысячы населеных пунктаў, спаленых фашыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, - тая рана  ў сэрцы любога беларуса, што ніколі не загоіцца. 

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні нашай школы прынялі ўдзел у падрыхтоўцы вуснага часопіса "Нельга забыць", які  быў прысвечаны тым трагічным падзеям. Хлопцы і дзяўчаты расказалі пра спаленыя вёскі Беларусі. Вусны часопіс стаў не толькі данінай памяці бязвінным ахвярам вайны, але і напамінам  кожнаму чалавеку, што трэба зрабіць усё магчымае, каб жахлівыя старонкі гісторыі не паўтарыліся ніколі.

Маслоўская Г.К.

Просмотров: 12