Ад роду на народу

Любоў да Радзімы пачынаецца з ведання і шанавання гісторыі сваёй сям'і. Пад такім дэвізам у чарговы беларускамоўны чацвер (19 верасня) сярод вучняў 6-х класаў прайшоў адкрыты дыялог "Ад роду на народу".

Вучні напярэдадні атрымалі заданне - скласці радавод сваёй сям'і. У час мерапрыемства яны расказалі пра сваіх родзічаў, абмеркавалі, навошта ведаць і шанаваць сваіх продкаў.

Зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў.

Просмотров: 64