Беларускамоўны чацвер
Не адно пакаленне вучняў вывучае ў школе творчасць класікаў беларускай літаратуры. Колас, Купала, Багдановіч - унікальныя асобы, якія стварылі самабытную прастору ў сусвеце прыгожага пісьменства. Іх творы захапляюць, прымушаюць задумацца, развіваюць і выхоўваюць. Але ці блізкія гэтыя аўтары сучаснаму пакаленню?
Якімі ўяўляюцца класікі беларускай літаратуры сучасным падлеткам? Менавіта гэта мы і высвятлялі ў чарговы беларускамоўны чацвер. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай эстафеце "Класікі вачыма падлеткаў". Хлопцы і дзяўчаты падзяліліся меркаваннямі, якія тэмы творчасці беларускіх мастакоў слова здаюцца ім найбольш актуальнымі, якія творы з'яўляюцца любімымі, якімі ўяўляюцца асобы паэтаў і пісьменнікаў. Дзякуючы крэатыўнаму мысленню і багатай фантазіі прадстаўленыя праекты атрымаліся яркімі, змястоўнымі, запамінальнымі.
Маслоўская Г.К.
Просмотров: 84