95 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

Создано: 02.02.2016

“...Калі пясняр такі ёсць
у народа,то за яго
паклон табе,народ!..”
Г. Пашкоў

30 студзеня 2016 года грамадскасць Беларусі адзначыла 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Шамякін, шырокавядомы на радзіме і за яе межамі, быў адным з самых пладавітых, чытаемых і папулярных аўтараў. Іван Пятровіч належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Пяру І. Шамякіна належыць самы маштабны ў беларускай літаратуры твор пра вайну – пенталогія “Трывожнае шчасце” (1957–1965). Пісьменнік заўжды трымаў руку на пульсе часу, для сваіх твораў выбіраў актуальныя тэмы, якія хвалявалі грамадства, узнімаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Большасць яго твораў экранізаваная.

Сёння нашчадкі - дачкі і ўнучкі - усе філолагі, працягваюць дар літаратарства Івана Шамякіна.

Просмотров: 2018