Байкі беларускіх аўтараў

У рамках адзiнага дня беларускай мовы 18 мая ў школе прайшло літаратурнае мерапрыемства “Байкі беларускіх аўтараў”. Вучні 6-х класаў прадэманстравалі свой талент у якасці сцэнарыстаў і нават дэкаратараў. Для сваіх міні-спектакляў яны абралі байкі А. Звонака “Гарбуз”, У. Корбана “Малпін жарт”, М. Скрыпкі “Свіння і Баран”. Гледачы ўбачылі і Малпу, і сабак, і свінню. Асабліва ўразіў Гарбуз.

Сапраўдным відовішчам стала тое, як ён лопнуў ад празмернага гонару. Усе інсцэніроўкі суправаджаліся ўрыўкамі з музычных твораў беларускіх кампазітараў.

Настаўніца Рабава С.М.

Просмотров: 3592