Гульня слоў

Создано: 17.02.2020

13 лютага ў чарговы раз адзіны дзень беларускага маўлення прайшоў у обласной бібліятэцы імя Леніна.

Вучні 8 “Б” класа разам са сваім класным кіраўніком трапілі на квэст “Гульня слоў”. Пачаўся квэст з відэароліка “Беларуская фактапедыя”. Вучні даведаліся пра колькасць беларускамоўных жыхароў розных краін сусвету і пра беларускія традыцыі, якія ўкараніліся на чужой глебе. Васьмікласнікі наведалі ўсе аддзелы бібліятэкі і адказалі на шматлікія пытанні, постаўленыя вядучымі. Пытанні былі вельмі розныя. Вучням трэба было ўспомніць з чаго складалася сялянская сядзіба, назваць прыстасаванні працы і посуд, вызначыць стравы нацыянальнай кухні. За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі частку пазла, у канцы гульні з частак атрымаўся цудоўны малюнак да Дня роднай мовы.

Квэст-гульня прайшла на адным подыху і пакінула шмат станоўчых эмоцый.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1437