Маё любімае беларускае слова

Создано: 28.04.2018

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

 

26.04.2018г. у рамках адзінага дня беларускай мовы вучні 8”В” класа разам з класным кіраўніком Грахольскай С.А. падрыхтавалі і размясцілі на інфармацыйным стэндзе пазнавальны матэрыял пад назвай “Маё любімае беларускае слова”. На перапынках усе жадаючыя маглі падысці да стэнда і напісаць сваё любімае слова на роднай мове. А таксама прайшла інтэлектуальная гульня «Чароўны квадрат», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічамі паміж сабой у веданні прыказак, прымавак і вершаў пра родную мову.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 2538