У дзіўнай краіне літаратуры

Создано: 08.09.2021

Другога верасня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў 10 і 11 класах быў праведзены конкурс-прэзентацыя “У дзіўнай краіне літаратуры”, які быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку. Вучні падрыхтавалі вельмі цікавыя і змястоўныя праекты пра асобныя кнігі, пісьменнікаў-класікаў і сучасных майстроў роднага слова, асобныя старонкі развіцця беларускай літаратуры і кнігадруку.

Для вучняў 1-6 класаў настаўнікі падрыхтавалі і правялі конкурс “Адгадай загадку”. Загадкі, рэбусы, крыжаванкі заўсёды цікавяць дзяцей. У 6 “Г” класе спаборнічалі тры каманды. Пераможцам  стала каманда “Валошкі”, капітанам якой быў Ілья Пухальскі – самы актыўны ўдзельнік.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М.

Просмотров: 985