Адзіны дзень беларускага маўлення

Создано: 17.03.2017

Мова! Як сонца маё беларускае,
ты свеціш словам кожным…
Яўгенія Янішчыц

У гэтым годзе адзначаецца 135 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Напярэдадні гэтай даты, 16 сакавіка, прайшоў конкурс чытальнікаў “Песняры Беларусі”.

На мерапрыемстве гучалі вершы нашых песняроў, напісаныя ў розны перыяд іх творчасці, а таксама ўласныя вершы вучняў. Былі выкарыстаны малюнкі нашых вучняў да твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа; фотаздымкі паэтаў. Адбылося завочнае падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы і Якуба Коласа, якое пазнаёміла вучняў з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. Дэманстраваліся слайды з выявамі мясцін, звязаных з жыццём паэтаў. Конкурс закончыўся складаннем крыжаванкі па біяграфіі і паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

С.А. Грахольская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 2574