Да юбілею славутага сатырыка

Создано: 11.03.2021

5 сакавіка 2021г. у нашай краіне адзначаецца  125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі. Творы Кандрата Крапівы вызначаюцца не толькі дасціпным гумарам і вострай сатырай, але сакавітай і трапнай мовай. Нездарма многія выказванні пісьменніка сталі крылатымі словамі. Кандрат Кандратавіч пражыў доўгае насычанае жыццё і пакінуў пасля сябе велізарную духоўную спадчыну. Яго творчасць – з’ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры і нацыянальнай культуры.

У адзіны дзень беларускага маўлення вучні 9 класаў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання, прысвечаным славутаму пісьменніку-юбіляру Гучыць слова роднае, не змоўкне ніколі, які адбыўся ў рамках дэкады роднай мовы. Байкі і сатырычныя вершы, урыўкі з п’ес гучалі вельмі па-сучаснаму, ярка і ёміста, бо сатыра К. Крапівы заўсёды будзе надзённай.

Таямніцам роднага слова і творчай спадчыне юбіляра быў прысвечаны і конкурс праектаў “Дзівосныя скарбы роднога слова”.  Вучні старэйшых класаў у сваіх работах праілюстравалі ўсю шматграннасць скарбаў роднай мовы – невычэрпнай крыніцы народа.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1056