Уладзімір Караткевіч – мой сучаснік

Создано: 02.12.2018

Адзіны дзень беларускага маўлення ў нашай школе 29.11.2018г. надоўга запомніцца вучням-удзельнікам круглага стала “Вечныя праблемы аповесці Уладзіміра Караткевіча “Сівая легенда”.

У пачатку мерапрыемства былі заданы пытанні па біяграфіі і творчай спадчыне У. Караткевіча, з якімі вучні бліскуча справіліся. У якасці праблемнага паўстала пытанне: ці лічу я У. Караткевіча сваім сучаснікам? Аргументы сыпаліся, як град. Абапіраліся вучні ў сваіх доказах на творы розныя па часе напісання і змесце, але выснова была адна. Усе сышліся на тым, што “слова, напісанае Паэтам, застанецца”, бо Караткевіч – гэта наш сучаснік і застанецца ім назаўсёды. “Нямоглы бацька”, “Лебядзіны скіт”, “Лісце каштанаў”, “Сівая легенда” – усе творы розныя, але праблемы адны: дабрыні, чалавечнасці, любові, кахання, адданасці. Гэтыя праблемы ніколі не згубяць сваёй актуальнасці, як творы Уладзміра Сямёнавіча Караткевіча.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Прасаловіч

Просмотров: 1745