Беларускамоўны чацвер

Создано: 17.01.2025

Не адно пакаленне вучняў вывучае ў школе творчасць класікаў беларускай літаратуры. Колас, Купала, Багдановіч  - унікальныя асобы, якія стварылі самабытную прастору ў сусвеце прыгожага пісьменства. Іх творы захапляюць, прымушаюць задумацца, развіваюць і выхоўваюць. Але ці блізкія гэтыя аўтары сучаснаму пакаленню?

Якімі ўяўляюцца класікі беларускай літаратуры сучасным падлеткам? Менавіта гэта мы і высвятлялі ў чарговы беларускамоўны чацвер. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай эстафеце "Класікі вачыма падлеткаў". Хлопцы і дзяўчаты падзяліліся меркаваннямі, якія тэмы творчасці беларускіх мастакоў слова здаюцца ім найбольш актуальнымі, якія творы з'яўляюцца любімымі, якімі ўяўляюцца асобы паэтаў і пісьменнікаў. Дзякуючы крэатыўнаму мысленню і багатай фантазіі прадстаўленыя праекты атрымаліся яркімі, змястоўнымі, запамінальнымі.

Маслоўская Г.К.

Просмотров: 22