85 гадоў з дня нараджэння Янкі Сіпакова

Создано: 15.02.2021

Па традыцыі ў чацвер сярэдняя школа № 8 запрашае вучняў і настаўнікаў далучыцца да адзінага дня беларускага маўлення. 14 студзеня не стала выключэннем.

Напярэдадні дня нараджэння знакамітага паэта і пісьменніка Янкі Сіпакова навучэнцам прапанавалі наведаць школьную бібліятэку, каб падрабязней пазнаёміцца з творчасцю аўтара, а таксама прыняць удзел у віктарыне “Янка Сіпакоў: старонкамі кніг”. Вучні падрыхтавалі выказванні і малюнкі на тэму “Мой любімы твор Янкі Сіпакова”.

15 студзеня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Янкі Сіпакова – яскравага прадстаўніка сучаснай беларускай літаратуры. Паэт, пісьменнік, перакладчык пакінуў багатую спадчыну, якая ўключае творы філасофскай, фантастычна – прыгодніцкай, гістарычнай, гумарыстычнай скіраванасці.

Дэвізам гэтага дня сталі словы класіка:

…Тады я іду да цябе,
Мой акіян вялікі,
У які ўсе моры ўпадаюць,
Мая
адзіная
мова!

Просмотров: 1131