Адзіны дзень беларускай мовы “Гучы, родная мова”

Создано: 26.10.2018

Чацвер – адзіны дзень беларускага маўлення ў нашай школе. На гэтым тыдні адзіны дзень роднай мовы пачаўся традыцыйна з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.

Ці лёгка даюцца перамогі, ці нараджаецца поспех на пустым месцы, а колькі намаганняў каштуе залаты медаль – пра гэта і шмат пра што іншае ішла гутарка на гэтым тыдні ў вусным часопісе “Пашана чэмпіёнам”. Уладзімір Чалепін, Таццяна Пятрэня, Змітрый Набокаў, Аліна Кастрова, Юрый Голуб, Ванеса Калодзінская – вось толькі малая колькасць спартсменаў-землякоў, якія праславілі Магілёўшчыну. Юныя валейбалісты і футбалісты з нашай школы таксама не засталіся ў баку ад такой актуальнай тэмы і расказалі пра тое, як яны імкнуцца да перамогі.

Футбольны мяч, гантэлькі, санкі.
І – меней часу на гулянкі.
Займацца спортам аж да поту,
Гнаць прэч спакусніцу-ляноту.

Такую параду далі нашы юныя спартсмены і настаўнікі фізічнай культуры ўсім слухачам і пажадалі новых поспехаў і перамог.

25.10.2018 г.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Прасаловіч

Просмотров: 1695