Моўныя самацветы

Создано: 16.11.2024

14 лістапада ў рамках беларускамоўнага чацвярга для вучняў 6-х класаў прайшла віктарына "Моўныя самацветы".

Дзеці з захапленнем ўдзельнічалі ў моўным спаборніцтве: разгадалі крыжаванку, адказалі на тэставыя пытанні, падабралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, будавалі "словы - змейкі".

Усе вучні праявілі сваю кемлівасць і дапытлівасць, пашырылі свой слоўнікавы запас.

Максіменка М. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 18