Дзень роднай мовы ў школе

Создано: 02.02.2017

Роднае слова – ты песня!
Ты дзіўная казка ў нас,
І словы твае як прадвесне,
Гучаць і звіняць кожны раз.

Праўду кажуць: “ Век жыві, век вучыся”. Мы пераканаліся ў гэтым падчас правядзення чарговага мерапрыемства, прысвечанага адзінаму Дню роднай мовы .

2 лютага, чацвер, у вестыбюлі школы шумна. Што ж так зацікавіла вучняў?

Давайце даведаемся. Канечне ж, гэта матэрыял на інфармацыйным стэндзе, які традыцыйна падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сумесна з бібліятэкарамі школы.

“Дзіцячыя заМовы” Глеба Лабадзенкі спадабаліся не толькі вучням, але і настаўнікам. Вучаніцы 8 “А” класа Дыба Марыя і Нямкевіч Паліна паведамілі:” Нам вельмі спадабаліся “Дзіцячыя заМовы”. Пазнавальна, з добрым гумарам , у кнізе многа новых слоў”.

Так, сапраўдны беларускі гумар. Змястоўна і карысна.

Балуева Л.М. – настаўнік беларускаў мовы і літаратуры.

Просмотров: 2579