Гучы, родная мова

Создано: 19.09.2017

Пяшчотна і ласкава гучаць родныя словы, асабліва гэта так, калі яны гучаць з вуснаў тых людзей, ад якіх зусім не чакаеш гэтых слоў. А апошнім часам так здараецца ў нашай школе ў чацвер – у адзіны дзень роднай мовы. Менавіта у гэты дзень на роднай мове пачынаюцца ўрокі фізікі, хіміі, матэматыкі і замежнай мовы.

На гэтым тыдні вучні 5 класаў павышалі сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні віктарыны “Якая яна, мая краіна?”, для якой вучні старэйшых класаў падабралі пытанні з раздзелаў гісторыі, геграфіі, біялогіі і літаратуры.

Навучэнцы 6 і 8 класаў паказалі свае творчыя здольнасці, калі прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Трэба дома бываць часцей…”.

Нікога не пакінула ў баку бліц-апытанне “Самае прыгожае беларускае слова”. У апытанні прынялі ўдзел і старэйшыя, і малодшыя школьнікі, іх бацькі, настаўнікі і адміністрацыя школы.

 

Просмотров: 2231